24 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Супрацоўнікі Мінфіна з усіх рэгіёнаў рэспублікі памераюцца сілай, спрытам і інтэлектам у Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама.
Фінал рэспубліканскай галіновай спартакіяды Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь праводзіцца на Віцебшчыне з 24 па 26 жніўня. Усяго ў спаборніцтвах возьмуць удзел 12 зборных каманд, якія прадстаўляюць калектывы супрацоўнікаў фінансавых органаў усіх абласцей і горада Мінска, а таксама Міністэрства фінансаў і яго структурныя падраздзяленні. Асноўнай арэнай спаборніцтваў стане спартыўны комплекс Віцебскага кадэцкага вучылішча ў гарадскім пасёлку Лужасна пад Віцебскам. Тут пройдуць спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе, шахматах, плаванні і летнім шматбор'і "Здароўе". У кулявой стральбе і більярдзе ўдзельнікі спартакіяды будуць спаборнічаць у спартыўных залах Віцебска. Пераможцаў чакаюць дыпломы і памятныя падарункі.
Галоўнай задачай спартакіяды, дэвіз якой "Праз спорт - да згуртаванасці і дружбы", з'яўляецца прыцягненне работнікаў ведамства да здаровага ладу жыцця, прыцягненне да ўдзелу ў масавых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемствах, абмен вопытам работы па развіцці фізічнай культуры і спорту і захаванне спартыўных традыцый у калектывах.-0-
БЕЛТА
Пераможцы спартакіяды Мінфіна вызначацца ў Віцебску 24-26 жніўня
24.8.20120 праглядаў