Па традыцыі ў малым зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды. На гэты раз аднымі з лепшых у вобласці па вызначаных вучэбных прадметах сталі адразу пяць старшакласнікаў нашага раёна. Падтрымаць сваіх выхаванцаў прыйшлі настаўнікі і бацькі.

Па традыцыі ў малым зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды. На гэты раз аднымі з лепшых у вобласці па вызначаных вучэбных прадметах сталі адразу пяць старшакласнікаў нашага раёна. Падтрымаць сваіх выхаванцаў прыйшлі настаўнікі і бацькі.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак. Ён адзначыў, што нагода для сустрэчы вельмі прыемная і радасная. Заяўленыя дасягненні — вынік шматдзённай, а ў асобных выпадках і шматгадовай працы педагогаў і іх лепшых вучняў. Да пастаянных сацыяльных партнёраў у гэтым годзе далучыўся і раённы Савет дэпутатаў, які падрыхтаваў граматы для ўручэння настаўнікам. Аднак напачатку — грашовыя прэміі героям алімпіяды.
Першым выходзіць Іван Мурзін — вучань адзінаццатага класа Бароўскай СШ (дыплом другой ступені па гісторыі). На хлопца ўскладаюцца вялікія надзеі, бо ён адзіны, хто прадэманструе свае веды на ўзроўні рэспублікі. Следам — выхаванкі СШ №1 адзінаццацікласніца Вікторыя Шабуня і дзевяцікласніца Валянціна Грынкевіч (дыпломы трэцяй ступені па біялогіі). Ганна Ганчар і Аліна Клавовіч з гімназіі імя І.М. Ерашова адзначаны таксама дыпломамі трэцяй ступені па матэматыцы і англійскай мове адпаведна.

Перамога вучняў — гэта і перамога настаўнікаў, якія іх падрыхтавалі, таму асобныя словы падзякі прысутным у гэтай зале выкладчыкам і асабліва Алене Сільвановіч, якая не першы год рыхтуе алімпіяднікаў па біялогіі, а ў гэтым годзе — адразу двух.

За грашовай прэміяй ад райвыканкама і Ганаровай граматай ад раённага Савета дэпутатаў «За прафесійнае майстэрства і падрыхтоўку пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2016/2017 годзе, асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна» настаўнікі выходзяць у той жа паслядоўнасці, што і іх выхаванцы. Першай узнагароджваецца Яўгенія Ерыцян, затым Алена Сільвановіч, Святлана Сітчанка і Алена Зінкевіч.