Пераможцамі і прызёрамі XX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка" сталі аўтары 75 работ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пераможцамі і прызёрамі XX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў "Калядная зорка" сталі аўтары 75 работ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Выстава-конкурс праводзіцца ўжо дваццаты раз, і цікавасць да яе толькі расце. Больш за 10 тыс. дзяцей з усёй Беларусі прынялі ўдзел у конкурсе "Калядная зорка". На заключным этапе было прадстаўлена 500 работ. Мы вылучылі з іх 75 лепшых, аўтары якіх і сталі пераможцамі і прызёрамі", - распавяла дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільчанка.
Пераможцы і прызёры вызначаны ў намінацыях "Тэкстыль", "Мастацкі роспіс", "Мастацкая саломка", "Выцінанка", "Кераміка", "Інтэр'ерная лялька", "Навагодняя цацка", "Сюжэтная кампазіцыя", "Паштоўка-віншаванне", "Сувенір-падарунак", "Арт-аб'ект", "Навагодні касцюм".
Мэтай "Каляднай зоркі" з'яўляецца папулярызацыя дзіцячай творчасці, выяўленне і падтрымка юных талентаў, захаванне і развіццё нацыянальных традыцый. Арганізатарамі выставы-конкурсу выступаюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.