Перамогу ў IV Адкрытым конкурсе нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці "Грацыя International", фінал якога прайшоў 24 сакавіка ў Віцебску, заваявала прадстаўніца Кітая. Студэнткі ВНУ краіны, якія прадстаўляюць 10 краін, на сцэне канцэртнай залы "Віцебск" зладзілі сапраўдную феерыю ў фінале конкурсу "Грацыя International".
Кампетэнтнае журы прысудзіла тытул "Міс Грацыя International" студэнтцы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Чжан Нін з Кітая.
Першай віцэ-міс стала Мукеленже Бафакулера Розiн з Конга. Другой віцэ-міс - Яна Даўбенка з Беларусі.
Міс-сяброўства стала беларуска Марыя Мележ.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by