У зональным турніры першынства Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па міні-футболе прынялі ўдзел каманды Віцебскай і Мінскай вобласці, а таксама горада Мінска. Першае месца заняла каманда нашай вобласці, у склад якой уваходзіў і Ігар Макарэвіч, старэйшы памочнік пракурора Лепельскага раёна.
 
На рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія завяршыліся ў Лідзе, Гродзенскай вобласці, каманда Віцебскай вобласці заняла другое месца.

Камандзе нашай вобласці ўручылі кубак. Аляксей Багдасаран – самы ўзроставы гулец у складзе – на працягу 10 гадоў удзельнічае ў падобных спаборніцтвах, быў адзначаны медалём.