1 жніўня, Лепель /Соб. інф./ У Заслаўі прайшла рэспубліканская спартакіяда па веславанні на байдарках і каноэ.

1 жніўня, Лепель /Соб. інф./ У Заслаўі прайшла рэспубліканская спартакіяда па веславанні на байдарках і каноэ.

Лепельская ДЮСШ «Альбатрос» заняла пятае агульнакаманднае месца з трыццаці школ.

Спаборніцтвы праходзілі на працягу трох дзён – на кожны свая дыстанцыя. Адбыліся заплывы на 1000, 500 метраў і на 200 метраў. Каноэ-чацвёрка у складзе Іллі Палонскага, Дана Харкевіча, Уладзіслава Леанова і Аляксандра Гінтофта ў стаерскай гонцы прыйшла на фініш трэцяй. А. Гінтофт паспрабаваў сябе яшчэ і ў каноэ-адзіночцы, папоўніўшы скарбонку бронзавым медалём. Анастасія Лаўрынава і Кацярына Левіцкая ў байдарцы-двойцы ў спрынце на 200 метраў заваявалі серабро, на гэтай жа дыстанцыі яшчэ раз заявіў пра сябе Аляксандр Гінтофт, заняўшы першае месца.

Еўгенія ЛЯХ