Ганаровую грамату Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу галоўнаму аграному ААТ «Лепельаграсэрвіс» Уладзіміру Кудзіну ўручыла лідар раённай прафсаюзнай арганізацыі аграрыяў Наталля Мончык
Узнагарода стала прызнаннем яго шматгадовай добрасумленнай працы, адданасці сваёй справе і актыўнага ўдзелу ў жыцці прафсаюзнай арганізацыі.
Уладзімір Васільевіч пачаў свой працоўны шлях у 1983 годзе і за больш чым 40 гадоў працы прайшоў шлях ад брыгадзіра да галоўнага агранома. Яго прафесійная біяграфія — гэта гісторыя чалавека, які заўсёды імкнуўся да развіцця, якасна выконваў свае абавязкі і ўносіў значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Лепельскага раёна.
Уручэнне ўзнагароды прымеркавана да юбілейнай даты Уладзіміра Васільевіча.
Да віншаванняў далучыўся прафсаюзны камітэт пярвічкі на чале са сваім лідарам Людмілай Верацянок.
Ганаровую грамату Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу галоўнаму аграному ААТ «Лепельаграсэрвіс» Уладзіміру Кудзіну ўручыў лідар раённай прафсаюзнай арганізацыі
12.3.20250 праглядаў