У Беларусі на 1 студзеня бягучага года на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) стаяла амаль 1,9 млн чалавек (год таму налічвалася больш за 1,8 млн), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У Беларусі на 1 студзеня бягучага года на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) стаяла амаль 1,9 млн чалавек (год таму налічвалася больш за 1,8 млн), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Па-ранейшаму найбольш запатрабаваныя сацыяльныя паслугі на даму. За год колькасць пажылых людзей, інвалідаў I і II групы, якім аказваліся гэтыя паслугі, павялічылася на 959 чалавек і склала на 1 студзеня гэтага года 89,3 тыс. чалавек.

Каб забяспечыць на працягу дня бяспеку пажылых людзей, для іх у ТЦСАН адкрыта 132 аддзяленні дзённага знаходжання. Пад пастаянным наглядам сацработнікаў у гэтых аддзяленнях знаходзяцца звыш 8,3 тыс. чалавек. Акрамя таго, у ТЦСАН арганізавана праца 152 аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў, якія на пастаяннай аснове наведваюць 4,4 тыс. чалавек. Для развіцця працоўных навыкаў інвалідаў працуюць 272 рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні, 1345 гурткоў і секцый па інтарэсах.

А для непрацаздольных людзей, якія па аб'ектыўных прычынах не могуць пражываць самастойна, у цэнтрах функцыянуюць 63 аддзяленні кругласутачнага знаходжання. У іх абсталявана 2207 месцаў для пражывання старых і інвалідаў.

Асаблівая ўвага надаецца даступнасці сацабслугоўвання на вёсцы: пашыраецца сетка сацыяльных пунктаў і філіялаў ТЦСАН, арганізуецца дзейнасць гаспадарчых брыгад і брыгад сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове. Так, на 1 студзеня 2017 года ў рэспубліцы працавалі 1189 сацыяльных пунктаў і 31 філіял (на 1 студзеня 2016 года іх налічвалася 1136 і 30 адпаведна). Аднаразовыя сацыяльна-бытавыя паслугі непрацаздольным вяскоўцам аказвалі 84 гаспадарчыя брыгады. Комплекснае сацыяльнае абслугоўванне давалі 168 мабільных брыгад.

Сацуслугі грамадзянам і сем'ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прадастаўляюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)