У Віцебскай вобласці ў студзені-веражні бягучага года на новыя вытворчасці працаўладкавана амаль 4,8 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Ірына Матвеева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Віцебскай вобласці ў студзені-веражні бягучага года на новыя вытворчасці працаўладкавана амаль 4,8 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Ірына Матвеева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сітуацыя на рынку працы рэгіёна аналізавалася на пашыранай калегіі камітэта. У прыватнасці, размова ішла аб рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы "Садзейнічанне занятасці насельніцтва" дзяржпраграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.

Ірына Матвеева адзначыла, што на асаблівым кантролі камітэта знаходзіцца арганізацыя працы па стварэнні новых працоўных месцаў. Паводле даных за 9 месяцаў за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей працаўладкавана 4 793 чалавекі, што адпавядае 83,4% ад гадавога задання, устаноўленага ўрадам. "Працоўныя месцы ствараюцца ў розных сектарах эканомікі, пры гэтым каля 50% - гэта малы бізнес, прадпрыемствы з невялікай колькасцю працаўнікоў", - дадала прадстаўнік камітэта.

"Стаіць задача забяспечыць працай усіх жадаючых. І нас цешыць, што ў наймальнікаў з'яўляецца больш вакансій. Калі на пачатку года іх было каля 2,5 тыс., то цяпер лічба набліжаецца да 5 тыс. Напружанасць на рынку працы знізілася. Узровень рэгістраванай беспрацоўнасці на 1 лістапада складае 0,8% да эканамічна актыўнага насельніцтва", - падкрэсліла Ірына Матвеева.

Яна звярнула ўвагу на тое, што грамадзяне, якія не маюць пастаяннай працы, могуць быць задзейнічаны на аплатных грамадскіх працах, для развіцця прадпрымальніцтва выдаюцца субсідыі пад арганізацыю беспрацоўнымі сваёй справы (з пачатку года выдадзена 200 субсідый). Акрамя таго, вядзецца пераабучэнне - сёлета пры дапамозе службаў занятасці новую прафесію атрымалі каля 1,3 тыс. чалавек.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)