У Беларусі, паводле папярэдніх даных, на пачатак бягучага года налічвалася амаль 5,1 млн жанчын - 53,5% агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У Беларусі, паводле папярэдніх даных, на пачатак бягучага года налічвалася амаль 5,1 млн жанчын - 53,5% агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Колькасць жанчын у краіне за пяць гадоў зменшылася: калі на пачатак 2010 года іх было 5 млн 81,7 тыс., то на пачатак 2016-га - 5 млн 77,6 тыс.

У гарадах і пасёлкам гарадскога тыпу пражывае большасць жанчын (78,2%), у сельскіх населеных пунктах - кожная пятая жыхарка рэспублікі. За пяць гадоў колькасць гараджанак узрасла з 3 млн 800,9 тыс. да 3 млн 969,3 тыс., а колькасць сельчанак зменшылася з 1 млн 280,8 тыс. да 1 млн 108,3 тыс.

У сярэднім па рэспубліцы на 1000 жанчын прыпадае 871 мужчына.

Сярэдні ўзрост жанчын у Беларусі - 42,4 года, прычым сярэдні ўзрост гараджанак - 40,9 года, сельчанак - 47,7 года. Павялічваецца чаканая працягласць жыцця жанчын: у 2010 годзе гэты паказчык быў 76,5 года, у 2014-м - 78,4 года.

Цяпер без прадстаўніц прыгожага полу немагчыма ўявіць сабе ніводную сферу жыцця грамадства і дзяржавы. Кожны другі заняты ў эканоміцы рэспублікі - жанчына. Сярод жанчын, якія працуюць у арганізацыях, сваю працоўную дзейнасць звязалі з прамысловасцю 22,6%, адукацыяй - 18,5%, гандлем - 14,5%, аховай здароўя і прадастаўленнем сацыяльных паслуг - 13,3%, сельскай і лясной гаспадаркай - 7,6%. Пераважна "жаночымі" ў Беларусі з'яўляюцца такія віды эканамічнай дзейнасці, як ахова здароўя і прадастаўленне сацыяльных паслуг, адукацыя, фінансавая дзейнасць, гасцініцы і рэстараны, гандаль; рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання.

Сярод працуючых у арганізацыях краіны жанчын кожная трэцяя мела вышэйшую адукацыю, кожная чацвёртая - сярэднюю спецыяльную, 17% - прафесійна-тэхнічную. Сярод даследчыкаў, занятых навуковымі распрацоўкамі, жанчыны складалі больш за 40%.

Паводле выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак, жанчыны з'яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі інтэрнэту. У мінулым годзе кожная другая жанчына (58,2%) ва ўзросце 16 гадоў і старэй карысталася інтэрнэтам, пры гэтым дзве траціны (66,8%) заходзілі ў Сетку штодня. А самыя актыўныя карыстальнікі інтэрнэту – маладыя жанчыны 16-24 гадоў. Сярод іх 87,7% заходзілі ў Сусветную павуціну штодня. Найбольш папулярнай мэтай выкарыстання інтэрнэту сярод жанчын з'яўляецца пошук інфармацыі – 93,1% з іх уваходзяць у Сетку менавіта з гэтай мэтай. Для інтэрактыўных зносін у сацыяльных сетках выкарыстоўваюць інтэрнэт 78,1% жанчын, для прагляду і запампоўкі фільмаў, праслухоўвання і запампоўкі музыкі і г.п. – 74%.

У вольны час жанчыны не забываюць пра заняткі спортам. Паводле дадзеных абследавання, на пачатак гэтага года амаль 27,3% жанчын ва ўзросце 16 гадоў і старэй займаліся фізічнай культурай і спортам, пры гэтым кожная пятая з іх штодня прысвячала час спартыўным заняткам, 37% – займаліся фізкультурай і спортам 2-3 разы на тыдзень.

Статыстычны агляд падрыхтаваны Белстатам да Міжнароднага жаночага дня.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)