17 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Амаль Br50 млрд. асвоена на будаўніцтва, рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт устаноў аховы здароўя Віцебскай вобласці ў першым квартале, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама.
У вобласці запланавана правесці сёлета рэканструкцыю, капітальна адрамантаваць 80 аб'ектаў аховы здароўя, у тым ліку ўвесці ў эксплуатацыю Шаркаўшчынскую цэнтральную раённую бальніцу на 95 ложкаў, завяршыць мадэрнізацыю корпуса №1 абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы, былога будынка прафілакторыя "Бадзёрасць" пад інтэрнат Віцебскага медыцынскага каледжа, абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, рэканструкцыю спецбудынка пад наркалагічнае аддзяленне абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, корпуса №2 абласнога онкадыспансера. Працягваецца будаўніцтва радзільні ў Полацку, паліклінікі ў мікрараёне Юг-7А у Віцебску, мадэрнізацыя абласной клінічнай бальніцы, аперацыйнага блока дзіцячай абласной бальніцы і абласнога эндакрыналагічнага дыспансера, Багушэўскай абласной туббальніцы, а таксама мадэрнізацыя цэнтральных раённых бальніц. На ўсе гэтыя работы з бюджэту запланавана дадаткова накіраваць Br300 млрд.
З апераджаннем графіка вядуцца рэканструкцыя трохпавярховага корпуса дзіцячай абласной бальніцы, галоўнага корпуса Наваполацкай цэнтральнай бальніцы, тэрапеўтычнага корпуса гарадской бальніцы №1 ім. Семашкі ў Оршы, цэнтральнай раённай бальніцы ў Мёрах.
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей прадугледжваецца ўвесці ў эксплуатацыю дзіцячую паліклініку ў Віцебску. За першы квартал тут асвоена Br10 млрд. Будаўніча-мантажныя работы знаходзяцца на завяршальным этапе. Ідзе расстаноўка мэблі, закупляецца медыцынскае абсталяванне. Падыходзяць да завяршэння аддзелачныя работы ў тэрапеўтычным корпусе Віцебскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Увод у эксплуатацыю аб'екта запланаваны на 20 ліпеня. У першым квартале было асвоена больш Br1,5 млрд. -0-
БЕЛТА
Амаль Br50 млрд. асвоена ў I квартале на рэканструкцыю ўстаноў аховы здароўя Віцебскай вобласці
17.4.20120 праглядаў