Амаль палова месячнай нормы ападкаў выпала ўдзень 23 ліпеня ў Шаркаўшчыне (Віцебская вобласць) і на Нарачы (Мядзельскі раён Мінскай вобласці), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Больш за ўсё ападкаў удзень 23 ліпеня выпала ў Шаркаўшчыне і на Нарачы - па 34 мм. Гэта амаль палова месячнай нормы", - сказалі ў Белгідрамеце.

Сёння ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да моцнага парывістага. Тэмпература паветра складзе 22-28 градусаў цяпла.

На гэтым тыдні захаваецца няўстойлівае надвор'е з тэмпературным фонам на 3-5 градусаў вышэй за кліматычную норму. Будзе па-ранейшаму цёпла, чакаюцца навальнічныя дажджы.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)