1 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Амаль паўцэнцнера гаспадарчых пальчатак затрымалі ў ноч на 1 сакавіка памежнікі і мытнікі на беларуска-латвійскай мяжы ў Браслаўскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебко.
У пункце пропуску "Урбаны" памежным нарадам па даглядзе транспартных сродкаў сумесна з супрацоўнікам мытні ў легкавым аўтамабілі "Фальксваген" пад кіраваннем грамадзяніна Латвіі пад капотам, у багажніку пад запасным колам, пад абшыўкай багажніка выяўлена 4 скрынкі па 14 кг гаспадарчых пальчатак.
Колькасць пальчатак у штуках яшчэ ўдакладваецца, устанаўліваецца і іх кошт. Аўтамабіль адпраўлены ў мытню для правядзення дадатковага дагляду.-0-
БЕЛТА
Амаль паўцэнтнера гаспадарчых пальчатак затрымалі на мяжы ў Браслаўскім раёне
1.3.20120 праглядаў