Супрацоўнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпаведнай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

У ходзе мерапрыемства работнікі Лепельскага РАТС наведалі Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі "БЕЛПОШТА", аг. Стаі, вул. Школьная, д. 20; аг. Слабада, вул. Маладзёжная, д. 27б; Індывідуальны прадпрымальнік Лейка Вячаслаў Уладзіміравіч, г. Лепель, вул. М. Горкага; Індывідуальны прадпрымальнік Лебедзеў Мікалай Уладзіміравіч, г. Лепель, вул. Чуйкова, д. 50а; Прыватнае гандлёвае унітарнае прадпрыемства "ЭканомЭлектраСтрой", г. Лепель, вул. Партызанская, д. 19а

 Ратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы вырабаў погонных электрамантажных, сродкаў вогнеаховы, сродкаў пажаратушэння, тэхнічных сродкаў, якія функцыянуюць у складзе сістэм пажарнай аўтаматыкі (пажарныя апавяшчальнікі). належная ўвага надавалася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).

З прадаўцамі праведзены гутаркі аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.