Супрацоўнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпаведнай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

У ходзе мерапрыемства работнікі Лепельскага РАНС наведалі крамы ІП Рыпінская С.М. (в. Заслонава, д. 10), ІП Войцік І.С. (в. Заслонава, д. 10), ААТ «Беллепельснаб» (г. Лепель, вул. Партызанская, д. 19), Віцебскае абласное спажывецкае таварыства.
Выратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы вырабы погонажныя электрамантажныя, сродкі вогнеаховы, сродкі пажаратушэння, тэхнічныя сродкі, якія функцыянуюць у складзе сістэм пажарнай аўтаматыкі (пажарныя выпраменьвальнікі). належную ўвагу надавалася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).
З прадаўцамі праведзены гутаркі аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.