Супрацоўнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпавядаючай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы прадукцыі.

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікамі Лепельскага РАНС наведаны МАЗС-33 «Беларуснафта» (г. Лепель, вул. Чуйкова) і АЗС «Лукойл» (г. Лепель, 155 км, Мінск-Віцебск). Ратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. належную ўвагу ўдзялялася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).
З кіраўніцтвам крамы і персаналам праведзены гутаркі аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння.
Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.