Работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і такой, што не адпавядае патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.
У ходзе мерапрыемства работнікамі Лепельскага РАНС наведаны магазін ТАА «БелЛепельСнаб» (г. Лепель, вул. Партызанская, д. 19). Ратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. належную ўвагу ўдзялялася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).
У ходзе праведзенай работы на аб'екце парушэнняў выяўлена не было.