Супрацоўнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпаведнай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі Лепельскага РАНС наведалі магазін «Стройматериалы» ІП Клавовіч С.А. (г. Лепель, вул. Чуйкова, д. 48/1), магазін «Твой дом» ІП Бунакоў А.В. (г. Лепель, вул. Будзёнага), ТАА «Лепель Гранд» (г. Лепель, вул. М. Горкага, д. 52а), магазін «Дэпо» ТАА «Чашнікі Продмаркет» (г. Лепель, вул. Дэпоўская, 16).

Ратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы вырабы погонажныя электрамантажныя, сродкі агняаховы, сродкі пажаратушэння, тэхнічныя сродкі, якія функцыянуюць у складзе сістэм пажарнай аўтаматыкі (пажарныя апавяшчальнікі). належную ўвагу надавалася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).

З прадаўцамі праведзены гутаркі аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.