Работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпавядаючай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

В ходе мероприятия работники Лепельского РОЧС посетили магазин «Строймаркет» ООО «Беллепельснаб», г. Лепель, ул. Партизанская, д. 19, магазин «Строймаркет» ИП «Войтик», д. Заслоново, д. 10.

 Ратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы вырабы пагонныя электрамантажныя, сродкі вогнеаховы, сродкі пажаратушэння, тэхнічныя сродкі, якія функцыянуюць у складзе сістэм пажарнай аўтаматыкі (пажарныя выпраменьвальнікі). належную ўвагу надавалася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).

З прадаўцамі праведзены гутаркі аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.