Напярэдадні каталіцкага Раства пажар забраў жыццё чалавека ў Лепельскім раёне. Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Дрымоўшчына.
Напярэдадні каталіцкага Раства пажар забраў жыццё чалавека ў Лепельскім раёне. Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Дрымоўшчына.
Паведамленне пра дом, які гарыць, ратавальнікі атрымалі а 11 гадзіне 18 хвілін 24 снежня. У агні загінуў 52-гадовы гаспадар дома. Вядома, што мужчына быў беспрацоўным.
Полымя пашкодзіла ў доме ложак і падлогу на плошчы 2 квадратных метры. Цяпер высвятляецца, што магло выклікаць узгаранне. Мяркуецца, што пажар адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры паленні.