Удзельнікамі пасяджэння сталі прадстаўнікі раённай улады, пракуратуры, службаў прафілактыкі, кіраўнікі працоўных калектываў і іншыя зацікаўленыя.
Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 1 квартал расказала начальнік аддзела эканомікі Святлана Палячэнка.
Пасля дэталёвага абмеркавання пытання намечаны мерапрыемствы па забеспячэнні станоўчай дынамікі росту эканомікі раёна, выкананні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы, а таксама па ўстойлівым выкананні даходнай часткі бюджэту.
– Рэзервы ёсць па ўсіх напрамках, – адзначыў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч. – Іх трэба правільна задзейнічаць.
Таксама разгледжаны і іншыя важныя пытанні, па кожным прыняты адпаведныя рашэнні.
Акрамя гэтага, аб неабходнасці замены касавага абсталявання расказала начальнік ІМПЗ Рэспублікі Беларусь Лепельскага раёна Мая Барадзіч.
Пад старшынствам старшыні раёна Міхаіла Кісялевіча прайшло пазачарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта
8.5.20250 праглядаў