Удзел у ім прынялі намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Станіслаў Наркевіч, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Дзмітрый Давыдзенка і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Апяронак.

Першае пытанне на парадку дня — вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 6 месяцаў 2025 года. З дакладам заслухалі начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Святлану Палячэнка.

Пасля дэталёвага абмеркавання пытання намечаны мерапрыемствы па забеспячэнні станоўчай дынамікі росту эканомікі раёна, выкананні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы, а таксама па ўстойлівым выкананні даходнай часткі бюджэту.

Разгледзелі і пытанне аб выніках выканання бюджэту раёна за 1 паўгоддзе бягучага года. Па гэтай тэме выступіла намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Таццяна Іонова.

Аб захаванасці буйной рагатай жывёлы ў сельгасарганізацыях раёна за студзень-чэрвень бягучага года расказала начальнік раённай ветэрынарнай станцыі Святлана Знарок.

Таксама перад прысутнымі выступіў пракурор раёна Віталь Жыгімонт, які закрануў важныя пытанні ў дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў.

Разгледжаны і іншыя актуальныя пытанні.