13 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Астанкі дзевяці байцоў Чырвонай Арміі выяўлены сёння ў раёне вёскі Новікі Віцебскага раёна. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА камандзір роты 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Іван Цецюшкін. На астанкі вайскоўцаў пошукавікі натрапіліся выпадкова пры абясшкоджванні выбухованебяспечных прадметаў, выяўленых падчас палявых работ на тэрыторыі Шапечынскага сельсавета. Непасрэдна пад схованкай боепрыпасаў знойдзены астанкі, якія ўдалося папярэдне ідэнтыфікаваць дзякуючы фрагментам адзення і абмундзіравання. Цяпер спецыялісты завяршаюць даставанне астанкаў з зямлі, пасля чаго яны будуць перададзены ў мясцовыя органы ўлады для резахавання і ўшанавання памяці загінулых, адзначыў Іван Цецюшкін. Палявыя пошукавыя работы пад Віцебскам арганізаваны падчас міжнароднай вахты памяці краін Садружнасці-2011, у якой прымаюць удзел 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны Беларусі і актывісты пошукавага руху з Беларусі і Расіі. Работы арганізаваны ў Віцебскім раёне, дзе ў гады вайны з восені 1943 года па лета 1944-га ў баях за вызваленне Віцебска загінула звыш 42 тыс. савецкіх вайскоўцаў. Па выніках дзесяцідзённай вахты памяці плануецца правесці ўрачыстую цырымонію перапахавання знойдзеных астанкаў у адну з брацкіх магіл на тэрыторыі Віцебскага раёна.-0-

БЕЛТА