Дом культуры аб'яднаў прадстаўнікоў працоўных калектываў горада і раёна, членаў грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, ініцыятыўную моладзь.

Падзячныя лісты старшыні райвыканкама за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, актыўную грамадзянскую пазіцыю былі ўручаны прадстаўнікам палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый.

Медалём у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне насельніцтва і ўвекавечанне памяці аб героях, удзельніках і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджаны Васіль Пшэнка, ветэран працы, старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

Святочны канцэрт падарылі прысутным нашы выдатныя артысты.