З 23 верасня ў Віцебскай вобласці пачынаецца падача цяпла ў аб'екты сацыяльнай сферы. Такое рашэнне прыняў аблвыканкам, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Дзмітрый Герасімаў.

У першую чаргу цяпло павінна прыйсці ва ўстановы аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, школы, дашкольныя ўстановы, а таксама ў музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі. Рашэнне аблвыканкама разаслана на месцы. Тым не менш кожны раён будзе самастойна прымаць рашэнне аб уключэнні ацяплення зыходзячы з умоў надвор'я.

Уключэнне ацяплення ў жылым фондзе пакуль не плануецца. Падаваць цяпло ў кватэры пачынаюць пры сярэднесутачнай тэмпературы ніжэй за 8 градусаў на працягу пяці дзён.

У цяперашнім міжсезонным перыядзе ў Віцебскай вобласці будуць працаваць 519 кацельняў. Усе цеплакрыніцы, а таксама аб'екты жылфонду ўжо атрымалі пашпарты гатоўнасці. Падчас падрыхтоўкі да зімы даўкамплектаваны тэхнікай і персаналам дыспетчарскія службы і аварыйныя брыгады.