Першыя сертыфікаты на набыццё квіткоў на праграмы XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" набыты ў сталіцы форуму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі фестывалю.

Першыя сертыфікаты на набыццё квіткоў на праграмы XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" набыты ў сталіцы форуму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі фестывалю.

Адначасова з пачаткам продажаў квіткоў на фестывальныя праекты ў Летнім амфітэатры 17 лютага стартавала рэалізацыя падарункавых сертыфікатаў наміналам Br10, Br20, Br30, Br50 і Br100. "Іх можна набыць у касах горада і ў білетнага аператара kvitki.by, а таксама на сайце фестывалю. Прычым пры куплі сертыфіката ў фірмовых касах і па безнаяўным разліку ён упакоўваецца ў канверт. Найбольш запатрабаваныя наміналы Br20 і Br50. Ёсць заказы на карпаратыўныя падарункі да 8 сакавіка. Да такіх заказаў мы гатовыя, як, у прынцыпе, і да любых аб'ёмаў заявак", - адзначылі ў дырэкцыі форуму.

Абмяняць падарункавыя сертыфікаты на квіткі можна будзе па 19 ліпеня 2017 года ўключна ў касах Віцебска, Гомеля і Мінска.

XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы адбудуцца 11-12 і 18-19 ліпеня).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)