4 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прыватны бізнес пазітыўна ацаніў праект бюджэту на 2013 год, адобраны ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў. Меркаванне прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА абагульніла выканаўчы дырэктар грамадскага аб'яднання "Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў" Ніна Лук'янава. "У праекце бюджэту маюцца, як мінімум тры ключавыя моманты, якія ў выпадку яго поўнага адабрэння, могуць стаць апорай для далейшага развіцця прыватнай ініцыятывы", - лічыць суразмоўніца. Распрацоўшчыкі праекту бюджэту прапанавалі павялічыць у некалькі разоў стаўку падатку на невыкарыстоўваемую маёмасць. "Гэта стане дзейсным стымулам для уцягвання яго ў абарот, у тым ліку і з удзелам малога і сярэдняга бізнесу", - патлумачыла Ніна Лук'янава. Яшчэ адзін пункт звязаны непасрэдна з малым бізнесам і датычыцца павелічэння крытэрыяў прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. "Гэта сур'ёзны крок у рэалізацыі прынцыпу партнёрства дзяржавы і бізнесу, які можа значна палегчыць дзейнасць прадпрымальнікаў", - лічыць эксперт. Рэальныя выгады бізнесменам прынясе змяненне парадку фарміравання інавацыйных фондаў. Для ўсіх прадпрыемстваў устанаўліваецца адзіная стаўка адлічэнняў у інавацыйныя фонды, якая складае 10% сумы падатку на прыбытак. Пры гэтым стаўка падатку на прыбытак і падатковая нагрузка на арганізацыі ўсіх форм уласнасці не зменюцца, а адлічэнні ў фонды будуць ажыццяўляцца фінансавымі органамі ад выплачаных суб'ектамі гаспадарання сум падатку на прыбытак. "Усе гэтыя прапановы ўносіліся прадпрымальніцкай супольнасцю ў ходзе абмеркавання законапраектаў, закліканых лібералізаваць эканоміку краіны, адрадна, што яны ўлічаны ўрадам і знайшлі падтрымку дэпутатаў", - падкрэсліла суразмоўніца.