21 чэрвеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Падтрымка шматдзетных сем'яў па пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах на жыллё будзе працягнута. Гэта прадугледжана Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, праект якой быў сёння ў цэлым адобраны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр адзначыла, што прадугледжваецца пагашэнне 75% запазычанасці па льготных крэдытах на жыллё для сем'яў, якія маюць траіх дзяцей, 100% - для сем'яў з 4-5 і больш дзецьмі.
У папярэдняй праграме дэмабяспекі была закладзена кампенсацыя нельготных крэдытаў на жыллё маладзёнам сем'ям. "Дадзенае пытанне таксама знаходзіцца ў стадыі абмеркавання, - праінфармавала міністр. - Гэтая пазіцыя застаецца і ў праекце новай праграмы. Магчыма нават павелічэнне падтрымкі дзяржавы гэтай катэгорыі беларускіх сем'яў".
Мар'яна Шчоткіна падкрэсліла, што ўсе мерапрыемствы Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады накіраваны на тое, каб стварыць для чалавека найбольш спрыяльныя ўмовы для жыцця і працы. -0-
БЕЛТА
Падтрымка шматдзетных сем'яў па пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах на жыллё будзе працягнута - М.Шчоткіна
21.6.20110 праглядаў