2 мая, Полацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Падрыхтоўка Полацка да святкавання 1150-годдзя павінна завяршыцца да 20 мая. Такі загад даў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец сёння ў ходзе рабочай нарады, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Да 20 мая завяршыць работы па добраўпарадкаванні горада, прывядзенні ў парадак дваровых і прыдамавых тэрыторый у прыватным сектары, вуліц", - сказаў губернатар. На дапамогу палачанам будуць накіраваны будаўнічыя арганізацыі Віцебска, Оршы і Наваполацка. Праграмай развіцця Полацка прадугледжана выдзяленне з абласнога і гарадскога бюджэтаў на будаўніцтва, рэканструкцыю аб'ектаў і добраўпарадкаванне тэрыторый Br47 млрд. Акрамя таго, з абласнога бюджэту будуць дадаткова накіраваны Br25 млрд. на правядзенне гэтых работ. "Святкаванне 1150-годдзя Полацка павінна стаць падзеяй дзяржаўнага маштабу", - лічыць старшыня Віцебскага аблвыканкама. У сувязі з гэтым ён запатрабаваў паскорыць работы па навядзенні парадку ў горадзе, а таксама перагледзець праграму святочнага канцэрта, у якім, на яго думку, павінны прыняць удзел лепшыя артысты Беларусі. -0-

БЕЛТА