Падрыхтаваны праект указа па змяненні сістэмы спагнання дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Пра гэта распавёў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Па яго словах, адна з версій, якая прапрацоўваецца сёння, – памесячная аплата транспартнага збору з магчымасцю карэкціраваць тыя тэрміны, за якія ўжо заплачана. Да прыкладу, калі чалавек карыстаецца аўтамабілем тры месяцы ў годзе, то і плаціць трэба за тры. Калі збіраецца прадаваць транспартны сродак, то заплаціць можна за месяц. "Павінна быць пэўная гнуткасць, - сказаў дэпутат. - Сёння гэта такая супольная пазіцыя ўрада і парламентарыяў. Рабочай групай, якая была сфарміравана з гэтых галін улады, напрацаваны праект указа. Думаю, што адпаведнае рашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час".
Андрэй Рыбак канстатаваў, што дзеючая цяпер сістэма была распрацавана некалькі гадоў таму. Прычынай такой сістэмы было жаданне зэканоміць сродкі на адміністраванне гэтага збору: ёсць канкрэтны работнік "Белтэхагляду" - ён і правярае квітанцыю аб аплаце. "Але гэтая ідэя дала негатыўныя вынікі. Прапанова такая: адвязацца ад чаго б то ні было - зрабіць транспартны збор. Грамадзянін плаціць яго па заяўным прынцыпе: збіраецца выязджаць на дарогу - плаціць праз АРІП, банк, пошту ці іншымі спосабамі", - сказаў парламентарый.
У эфіры тэлеканала таксама дадалі, што ў многіх краінах транспартны збор не ўваходзіць у сістэму тэхагляду. Напрыклад, у ЗША ён уключаны ў цану паліва - чым больш аўтамабіліст ездзіць, тым больш плаціць. У некаторых краінах Еўропы транспартны падатак плаціцца асобна і залежыць ад аб'ёму рухавіка, колькасці конскіх сіл або выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу.