Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе:
Да надыходу вясны, калі зімуючыя ў нас птушкі самастойна і ў поўным аб'ёме змогуць здабываць сабе корм, засталося два месяцы, якія для зімуючых у нас птушак аказваюцца вельмі цяжкімі ці нават рокавымі. У час зімовай бяскорміцы, якая выклікана з'яўленнем снежнага покрыву, перападамі тэмператур, магчымымі мяцеліцамі, чаргуючыміся адлігамі, у выніку якіх можа адбывацца аблядзяненне дрэў, а таксама запаўненне талай вадой паглыбленняў у кары, што робіць насякомых, якія хаваюцца пад карай, і іх лічынак недаступнымі, ад голаду гіне вялікая колькасць птушак. Менавіта ў гэты час зімуючыя ў нас птушкі – гэта ў асноўным вялікая сініца, лазораўка, чубатая сініца, поползень, гаічка, снегір, звычайная аўсянка, маюць патрэбу ў падкормцы, у сувязі са скупай колькасцю ежы зімой і магчымым вычарпаннем у выніку гэтага.
Для падкормкі дзікіх птушак можна выкарыстоўваць разнастайныя віды невялікіх кармушак, якія вырабляюцца з кардону, з празрыстых пластыкавых бутэлек, альбо з неглыбокіх драўляных скрынак.
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету звяртаецца да ўстаноў адукацыі, дзіцячых садоў прыняць удзел у мерапрыемствах па падкормцы птушак.