15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. падазраваны па справе аб выбуху ля будынка УКДБ у Віцебску адпушчаны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі. У СК адзначылі, што ўсяго ў першыя дні правядзення расследавання па факце выбуху каля будынка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці былі апытаныя больш за 60 чалавек, адна асоба была затрымана па падазрэнні ў дачыненні да здзяйснення злачынства. Пасля правядзення праверачных мерапрыемстваў гэты чалавек быў адпушчаны. Расследаванне працягваецца, прапрацоўваюцца ўсе версіі таго, што адбылося, праводзіцца выбухатэхнічная экспертыза. 11 лістапада ў 18.48 ля будынка УКДБ па Віцебскай вобласці адбыўся падрыў прымітыўнага самаробнага піратэхнічнага прыстасавання, які пацягнуў пашкоджанне двух вокнаў адміністрацыйнага будынка. Па папярэдніх ацэнках, прыстасаванне ўяўляла сабой кардонны або пластмасавы тубус, начынены 50-70 г піратэхнічнай сумесі і змешчаны ў металічную банку ёмістасцю 0,25-0,33 л без паражальных элементаў. У дзеянне прыведзена шляхам падпалу. Па гэтым факце была ўзбуджана крымінальная справа па арт.339 КК Беларусі (хуліганства).-0-

БЕЛТА