Падпісаны трохгадовы кантракт на пастаўку расійскага газу ў Беларусь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь".

Падпісаны трохгадовы кантракт на пастаўку расійскага газу ў Беларусь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь".

Падрабязнасці кантракту ўдакладняюцца. Як паведамляў раней першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, дакумент, які рыхтуецца да падпісання, прынцыпова не адрозніваўся ад дзеючага. "Мы не адышлі ад той прынцыповай формы ў цэнаўтварэнні, якая была. З прычыны таго, што курс расійскага рубля пайшоў уніз, з 1 студзеня для нас цана на газ некалькі ўпадзе. Сёння яна каля $168 за 1 тыс. куб.м, а будзе недзе $154-155", - растлумачыў тады першы віцэ-прэм'ер.

Гаворачы аб аб'ёмах паставак, Уладзімір Сямашка адзначыў, што Беларусь атрымае прыроднага газу пад поўную патрэбу. "На ўзроўні 22 млрд куб.м газу ў год. Часам гэтыя аб'ёмы не выбіраем, у кантракце ёсць допуск плюс 5%, мінус 10%", - сказаў ён.

Дзеючы трохгадовы кантракт на пастаўку "Газпрамам" прыроднага газу для Беларусі заканчваецца 31 снежня 2014 года.

Не выключана, што бакі падпісалі таксама кантракт на транспарціроўку газу праз тэрыторыю Беларусі на наступныя тры гады.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)