Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў указ №273 "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў указ №273 "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваюцца меры, накіраваныя на стымуляванне попыту на электрамабілі, а таксама стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры.

У прыватнасці, прадугледжана вызваленне ад выплаты пошліны за выдачу дазволу на допуск электрамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху; падатку на дададзеную вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі зарадных прылад, якія не вырабляюцца на тэрыторыі краіны.

Дзяржаўным аператарам па стварэнні і развіцці зараднай сеткі для электрамабіляў выступіць РУП "ПА "Беларуснафта", якое забяспечыць распрацоўку і рэалізацыю адпаведнай праграмы.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)