9 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Нелегальны клуб кэш-гульняў у покер зачынены ў Віцебску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў упраўленнем Следчага камітэта РБ па Віцебскай вобласці пракуратуры Віцебскай вобласці Раман Чудакоў.
Двое непрацуючых жыхароў абласнога цэнтра 1984 і 1982 гадоў нараджэння, якія маюць вопыт у гэтай сферы забаў, знялі ў горадзе памяшканне, абсталявалі, нанялі абслугоўваючы персанал і праводзілі гульні ў покер на грошы. Сетку кліентаў яны дастаткова хутка напрацавалі праз знаёмых, гульняманаў і Інтэрнэт. З красавіка па чэрвень незаконная дзейнасць прынесла ім прыбытак больш чым Br100 млн.
За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у складзе арганізаванай злачыннай групы ў дачыненні да віцяблянаў узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.-0-
БЕЛТА
Падпольнае казіно кэш-гульняў у покер зачыненае ў Віцебску
9.7.20120 праглядаў