7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Структурныя падраздзяленні дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ў ліпені правядуць 60 выязных прыёмных у рэгіёнах Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве.
У асноўным выязныя прыёмы грамадзян па пытаннях заканадаўства аб працы і ахове працы будуць праходзіць у будынках раённых, гарадскіх і сельскіх выканкамаў, на базе прадпрыемстваў і арганізацый. У ліку месцаў правядзення акцыі - рынкі, райпо, прыватныя прадпрыемствы.
Графік выязных прыёмных размешчаны на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з указаннем даты і месца правядзення, прозвішчаў і пасад адказных асоб, якія будуць весці прыём грамадзян.
Такая форма работы з насельніцтвам была ўведзена ў рэспубліцы ў верасні мінулага года. Гэта дазваляе жыхарам розных рэгіёнаў краіны абмеркаваць свае праблемы са спецыялістамі, атрымаць кваліфікаваную дапамогу, падкрэслілі ў міністэрстве.-0-
БЕЛТА
Падраздзяленні дэпартамента інспекцыі працы ў ліпені правядуць 60 выязных прыёмаў у раёнах Беларусі
7.7.20100 праглядаў