Падвядзенне вынікаў працы за мінулы год – неабходнае мерапрыемства абсалютна для кожнага калектыву, мэтай якога з'яўляецца аналіз усіх напрамкаў дзейнасці і вызначэнне перспектыўных задач на наступны год.

Так, 16 студзеня ў Лепельскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшло падвядзенне вынікаў працы за 2023 год, у якім прыняў удзел першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Уладзіміравіч Гаўрыленка, які давёў да асабовага складу прыярытэтныя задачы ў працы органаў і падраздзяленняў па НС на 2024 год. Нагадаў і аб няўхільным выкананні законнасці і дысцыпліны пры выкананні сваіх службовых абавязкаў
Пасля дэталёвага аналізу па ўсіх напрамках дзейнасці, былі адзначаны станоўчыя моманты і дасягненні, але не засталіся без увагі і праблемныя пытанні і ўпушчэнні, якім варта надаць увагу ў бягучым годзе.
Работнікі гарнізона па выніку нарады былі перакананы: каб быць упэўненым у заўтрашнім дні, кожнаму неабходна быць не толькі дысцыплінаваным, але і праяўляць разумную ініцыятыву ў сваёй працоўнай дзейнасці, а таксама памятаць, што якасна праведзеная намі праца сёння, пакажа высокія вынікі ўжо заўтра.