Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў у сваім выступленні адзначыў, што ў зале сабраліся лепшыя з лепшых. Конкурс аб'яднаў смелых і энергічных маладых працаўнікоў у розных сферах і з'яўляецца пацвярджэннем таго, што кожная прафесія важная і вельмі патрэбна грамадству.

У намінацыі «SuperПРОФІ-2025» у сферы бяспекі і аховы» паўночны рэгіён на рэспубліканскім этапе будзе прадстаўляць Мікіта Карабань, у намінацыі «SuperПРОФІ-2025» у сферы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — Алег Шафаровіч.

Віншуем лепельчан з перамогай і жадаем поспехаў у наступным этапе!