Па традыцыі ў Лепелі завяршыўся раённы этап агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачымі дзяцей».

Дадзены конкурс праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці дзяцей да вывучэння асноў бяспекі жыццядзейнасці і развіцця іх творчых здольнасцей. Работы на раённы этап былі прадстаўлены ў наступных намінацыях: «Казка», «Апавяданне», «Верш», «Малюнак», «Плакат», «Вырабы», «Скульптура малых форм», «Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі», «Стыкер-пак МНС», у якіх дзеці паказалі сваю крэатыўнасць і арыгінальнасць.

У конкурсе прынялі ўдзел вучні ўсіх устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада Лепеля.

Конкурс праходзіў на базе Цэнтра дзяцей і моладзі горада Лепеля, куды дзеці на працягу месяца прыносілі свае работы. Так у конкурсе прынялі ўдзел больш за 65 работ у розных намінацыях.

Дзеці рабілі шэдэўры з самых простых матэрыялаў, такіх як ніткі, тканіна, пенапласт, мантажная пена, пластык, дрэва, гліна. Таксама ў дадзеным конкурсе сябе праявілі юныя паэты-пісьменнікі. З мноства казак, апавяданняў і вершаў асабліва цяжка было вылучыць лепшых.

Відаць, што пры падрыхтоўцы да конкурсу дзеці выкарыстоўвалі не толькі свае творчыя здольнасці, але і веды, атрыманыя на ўроках АБЖ, так як тэматыка работ разнастайная, гэта пажары і НС, прамысловая бяспека і выратаванне на водах.

Па выніках раённага тура вызначаны работы вучняў, якія прызнаны лепшымі і прымуць удзел у абласным этапе агляду-конкурсу. Пераможцы раённага этапу будуць узнагароджаны граматамі і прызамі.

Падводзячы вынікі конкурсу, месцы размеркаваліся наступным чынам:

У намінацыі «Малюнак» 7-10 гадоў:

1 месца – Арлова Альбіна, ДУДА «Лепельскі раённы ЦдзіМ»;

2 месца – Самонаў Кірыл, ДУДА «Лепельскі раённы ЦдзіМ»;

3 месца – Серабраная Анастасія, ДУА «Лепельская ДШМ».

У намінацыі «Малюнак» 11-14 гадоў:

1 месца – Алейнік Лізавета ДУА «Лепельская ДШМ»;

2 месца – Прыстаўка Яўген, ДУА «Лепельская ДШМ»;

3 месца – Скібскі Іван, ДУА «Лепельская ДШМ».

У намінацыі «Малюнак» 15-17 гадоў:

1 месца – Сімакова Кацярына, ДУА «Гімназія ім. І.М.Ерашова г. Лепеля».

У намінацыі «Плакат»:

1 месца – Мілая Маргарыта, ДУДА «Лепельскі раённы ЦдзіМ»;