З мэтай вызначэння ўзроўню ведаў вучняў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прыцягнення ўвагі моладзі да абароны навакольнага асяроддзя і прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама папулярызацыі прафесіі ратавальніка і дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных 15 лютага на базе ДУА «гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля» прайшоў раённы этап конкурсу «Школа бяспекі – 2023».

У конкурсе прынялі ўдзел 22 школьніка, аб'яднаныя ў тры ўзроставыя групы: вучні 1-4 класаў, вучні 5-8 класаў і вучні 9-11 класаў.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1-4 класы:

1 месца – Багінская Мілана, ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова г. Лепеля»;

2 месца – Міснік Даніла, ДУА «Засланоўская сярэдняя школа Лепельскага раёна»;

3 месца – Баранаў Іван, ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Лепеля».

5-8 класы:

1 месца – Папкова Ірына, ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова г. Лепеля»;

2 месца – Зеновіч Яўгенія, ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Лепеля»;

3 месца – Зайцаў Ілья, ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Лепеля».

9-11 класы:

1 месца – Мурашка Паліна, ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Лепеля»;

2 месца – Баранава Арына, ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова г. Лепеля»;

3 месца – Кіркавец Станіслаў, ДУА «Старалепельская базавая школа імя А.А. Марунько Лепельскага раёна».

Хлопцы,

якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях, былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, а таксама будуць абараняць гонар Лепельскага раёна на абласным этапе конкурсу. Пажадаем ім поспеху!