З мэтай вызначэння ўзроўню ведаў навучэнцаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прыцягнення ўвагі моладзі да аховы навакольнага асяроддзя і прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама папулярызацыі прафесіі ратавальніка і дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных 13 лютага на базе ДУА «гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля» прайшоў раённы этап конкурсу «Школа бяспекі – 2023».

У конкурсе прынялі ўдзел 33 школьнікі, аб'яднаныя ў тры ўзроставыя групы: навучэнцы 1-4 класаў, навучэнцы 5-8 класаў і навучэнцы 9-11 класаў.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1-4 класы:
1 месца – Шымановіч Мацвей, ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова г. Лепеля»;
2 месца – Кудраўцава Анастасія, ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Лепеля»;
3 месца – Леанчык Захар, ДУА «Полсвіжская базавая школа ім. Н.Н. Тамашэвіча Лепельскага раёна».
5-8 класы:
1 месца – Гарбачоў Цімафей, ДУА «Слабадская сярэдняя школа ім. Н.М. Пшанко Лепельскага раёна»;
2 месца – Багінская Мілана, ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова г. Лепеля»;
3 месца – Зеновіч Яўгенія, ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова г. Лепеля».
9-11 класы:
1 месца – Баранава Арына, ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова г. Лепеля»;
2 месца – Мурашка Паліна, ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Лепеля»;
3 месца – Парахонька Арцём, ДУА «Полсвіжская базавая школа ім. Н.Н. Тамашэвіча Лепельскага раёна».
Хлопцы і дзяўчаты, якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях, былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, а таксама будуць абараняць гонар Лепельскага раёна на абласным этапе конкурсу. Пажадаем ім поспеху!