Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае!!!
Любіцельскае рыбалоўства спосабам «Падводная паляванне», ажыццяўляецца ў рыбалоўных угоддзях фонду запасу, а таксама ў рыбалоўных угоддзях, прадастаўленых у арэнду толькі для прамысловага рыбалоўства:на падставе сапраўднага членскага білета РГАА «БТРАА» і пасведчання на права падводнага палявання (пры яго ажыццяўленні) пры іх наяўнасці ў гэтых грамадзян пры сабе ў рыбалоўных угоддзях у месцы ажыццяўлення рыбалоўства і з магчымасцю іх прад'яўлення;
на падставе квітанцыі або карт-чэка ў электронным выглядзе альбо на папяровым носьбіце, у якіх пазначаюцца спосабы любіцельскага рыбалоўства і тэрмін дзеяння права на ажыццяўленне любіцельскага рыбалоўства названымі спосабамі.
Аплата ажыццяўляецца да пачатку ажыццяўлення любіцельскага рыбалоўства. Памер платы вызначаецца РГАА «БТРАА».
Падводнае паляванне ажыццяўляецца ў светлы час сутак у рыбалоўных угоддзях, пералік якіх вызначаецца рашэннямі аблвыканкамаў па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Пасведчанне на права падводнага палявання выдаецца РГАА «БТРАА» або яго арганізацыйнымі структурамі.
Пры ажыццяўленні падводнага палявання рыбалоў абавязаны захоўваць здабытую рыбу да заканчэння падводнага палявання.
Забараняецца падводнае паляванне:
з выкарыстаннем аквалангаў або іншых аўтаномных дыхальных апаратаў;
у цёмны час сутак;
бліжэй 50 метраў ад абазначаных месцаў для купання, масавага адпачынку грамадзян і заняткаў воднымі відамі спорту і бліжэй 150 метраў ад устаноўленых прамысловых прылад рыбалоўства;
з выкарыстаннем падводнай стрэльбы і (або) пісталета, якія страляюць гарпуном з наканечнікам больш за 5 зуб'яў;
У выпадку ажыццяўлення падводнага палявання асобамі, якія маюць дакументы, што пацвярджаюць факт аплаты за прадастаўленне права на ажыццяўленне падводнага палявання, пасведчанне на права падводнага палявання не патрабуецца.
Такім чынам, пры ажыццяўленні падводнага палявання, рыбалоў павінен мець пры сабе ў рыбалоўных угоддзях у месцы ажыццяўлення рыбалоўства з магчымасцю прад'яўлення сапраўдны членскі білет РГАА «БТРАА» і пасведчанне на права падводнага палявання пры яго ажыццяўленні або дакумент, які пацвярджае факт аплаты за прадастаўленне права на ажыццяўленне названых спосабаў любіцельскага рыбалоўства.