Паводле прагнозаў сіноптыкаў у наступныя выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца рэзкае пагаршэнне ўмоў надвор'я. Замаразкі, мокры снег з дажджом і галалёдзіца патрабуюць ад кіроўцаў строгага выканання ПДР, асаблівых навыкаў і дбайнай падрыхтоўкі аўтамабіля.

Да 1 снежня кіроўцы абавязаны правесці сезонную змену шын. Аднак ужо цяпер, калі вы не паспелі замяніць пакрышкі на зімовыя, рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак у складаных умовах надвор'я.

Пры ападках і галалёдзіцы знізіце хуткасць, павялічце дыстанцыю, будзьце прадказальнымі. Каб не страціць кантроль над аўтамабілем, усе дзеянні кіроўцы павінны быць плаўнымі. З асаблівай асцярожнасцю праязджайце пешаходныя пераходы, закругленні дарогі, стромкія ўздымы і спускі, прадуваемыя ўчасткі мясцовасці. Усе ў аўтамабілі павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі, а дзеці перавозіцца ў спецыяльных утрымліваючых прыладах.

Пешаходам неабходна ўлічваць, што на слізкай дарозе ў разы павялічваецца тармазны шлях любога транспартнага сродку. Таму нават у дазволеных месцах перад перасячэннем праезнай часткі пераканайцеся, што аўтамабілі паспелі спыніцца. Абазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі. Не выкарыстоўвайце навушнікі, каб чуць транспарт, які набліжаецца.

Арганізаваны кругласутачны маніторынг сітуацыі на дарогах. Для забеспячэння бяспечных умоў руху экіпажы ДПС працуюць з сінімі праблескавымі маячкамі.