Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перад новым віцэ-прэм'ерам Пятром Пархомчыкам паставіў шэраг задач па вырашэнні праблемных пытанняў у сферах, якія ён курыруе. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы, якая адбылася ў Палацы Незалежнасці. 

"Прэзідэнт у першую чаргу павіншаваў з днём нараджэння, а потым даў адпаведныя даручэнні па развіцці нашай прамысловасці", - распавёў журналістам віцэ-прэм'ер. 

Паводле яго слоў, галоўная задача, якую трэба вырашыць, - не дапусціць зніжэння аб'ёмаў вытворчасці, забяспечыць рост экспарту, не дапусціць павелічэння запасаў на складах. "Калі сёння па Міністэрстве прамысловасці такіх пытанняў не існуе, ёсць станоўчая дынаміка, вынікі, то па асобных галінах - "Беллегпрам", "Белнафтахім", - (Трэба. - Заўвага. БЕЛТА) паглыбіцца як мага глыбей, знайсці ўсе прычыны і пастарацца аказаць на іх істотны ўплыў, каб была станоўчая дынаміка", - адзначыў Пётр Пархомчык. 

Ён таксама распавёў, што традыцыйна кіраўніком дзяржавы была акцэнтавана ўвага на пытаннях імпартазамяшчэння. Гаворка ідзе пра канкрэтныя праекты. Напрыклад, працу Міёрскага металапракатнага завода, дзе нядаўна пабываў кіраўнік дзяржавы. "Ёсць упэўненасць, што тыя дзеянні, якія былі прадпрыняты, даюць ужо станоўчыя вынікі. Па гэтым месяцы мы і вырабім, і рэалізуем каля 6 тыс. тон белай бляхі. Гэта вельмі добры вынік. І самае галоўнае, што ёсць заказы на белую бляхe на наступныя месяцы", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Крыніца: belta.by