23 кастрычніка, Жлобінскі раён /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Работы па пошуку нафты ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях будуць працягнуты ў 2013 годзе. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны геолаг па нафце і газу геолагаразведачнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белгеалогія" Яраслаў Грыбік.
У рэспубліцы маюцца тры басейны, якія ўтрымліваюць нафтаносныя пароды. Гэта Прыпяцкае прагін (Гомельская і Магілёўская вобласці), Аршанская ўпадзіна і басейн у раёне горада Брэста. У Прыпяцкім прагіне глыбіня нафтазмяшчальных парод складае 1,5-6 тыс.м, у Аршанскай - 1,5-1,7 тыс.м, у раёне Брэста - 1,4-1,5 тыс.м. Гэта значыць, два апошнія басейны не дасягнулі так званай ступені сталасці для ўтварэння вадкіх вуглевадародаў, адзначыў Яраслаў Грыбік.
Як і ў папярэднія гады, у 2013 годзе геолагаразведачныя работы па пошуку нафты ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях працягнуцца. "Ідзе назапашванне геалагічных матэрыялаў. Калі б у Аршанскай упадзіне былі знойдзены відавочныя прыкметы нафтазмяшчальных парод, мы б ужо бурылі там", - сказаў галоўны геолаг.
У бягучым годзе "Белгеалогія" выканала планавыя заданні па прыросту прамысловых запасаў нафты ў аб'ёме 400 тыс.т, што складае 25% аб'ёму штогадовай здабычы нафты ў Беларусі.
У цяперашні час у Беларусі маецца 77 разведзеных радовішчаў нафты. Больш за 64% рэшткавых запасаў з'яўляюцца цяжказдабывальнымі. Асноўны аб'ём здабычы нафты прыпадае на пяць радовішчаў, якія былі адкрыты яшчэ ў 60-70 гады мінулага стагоддзя.-0-
БЕЛТА
Пошук нафты ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях у 2013 годзе працягнецца
23.10.20120 праглядаў