19 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Купля валюты для насельніцтва па пашпарце будзе ўведзена ў Беларусі з 1 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова. "Купля валюты па пашпарце будзе ўведзена з 1 кастрычніка. Праграмнае забеспячэнне практычна гатова, але мы яго яшчэ будзем тэсціраваць", - заявіла кіраўніца Нацбанка. Пры гэтым яна адзначыла, што адзіная сістэма ўліку будзе ўкаранёна ва ўсіх банках. Таксама, па яе словах, не плануецца ўвядзенне якіх-небудзь абмежаванняў па колькасці набываемай валюты.-0-

БЕЛТА