У перыяд веснавых канікул у школах арганізаваны прышкольныя лагеры для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Так, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага раённага аддзела па НС наведала прышкольны лагер сярэдняй школы №1 горада Лепеля.
У перыяд веснавых канікул у школах арганізаваны прышкольныя лагеры для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Так, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага раённага аддзела па НС наведала прышкольны лагер сярэдняй школы №1 горада Лепеля.
Таццяна Уладзіміраўна правяла з дзецьмі тэматычную гутарку, прысвечаную асновам бяспекі жыццядзейнасці, у ходзе якой хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі ўважліва слухалі, але і дружна адказвалі на пастаўленыя пытанні. Школьнікі строга-настрога засвоілі, што запалкі дзецям не цацка, а месцы для гульняў павінны быць бяспечнымі.
У рамках мерапрыемства ўдалося абмеркаваць карысць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і ўзгадаць нумары выкліку службы выратавання. Дзеці прадумалі, якія прадметы, што ёсць пад рукой кожны дзень, могуць спатрэбіцца для тушэння ўзнікшага загарання, а таксама абмеркавалі, чым яны небяспечныя.
Пасля правядзення гутаркі дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарынах, конкурсах, адгадвалі тэматычныя загадкі.
Незвычайны ўрок бяспекі падарыў дзецям не толькі карысныя веды, але і зарад станоўчых эмоцый.
У завяршэнні мерапрыемства дзеці атрымалі ў падарунак наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая будзе нагадваць дзецям аб бяспецы, а таксама замацавалі ўсе атрыманыя веды праглядам займальных мультфільмаў «Чароўная кніга».
Паважаныя бацькі! Канікулы – цудоўны час для адпачынку, пазітыўных эмоцый, яркіх уражанняў. Але гэта і самы траўманебяспечны перыяд для дзяцей. Таму зрабіце ўсё, каб уберагчы свайго дзіцяці ад непрыемнасцей. Паспрабуйце максімальна засцерагчы ваш адпачынак, будзьце побач са сваімі дзецьмі і не пакідайце іх без нагляду нават на некалькі хвілін!