У рамках шырокамаштабнай інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб эфектыўнасці выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС арганізавалі работу інфармацыйна-пазнавальных пляцовак пад назвай «Пост Бяспекі» у харчовых крамах.
Прадстаўнікі службы выратавання нагадалі грамадзянам аб важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі, асабліва ў зімовы перыяд, калі павялічваецца рызыка ўзнікнення пажараў з-за нагрузкі на ацяпляльныя прыборы. Выратавальнікі патлумачылі, якія меры засцярогі неабходна выконваць пры эксплуатацыі печаў і камінаў, а таксама як пазбегнуць перагрэву электраправодкі.
Акрамя гэтага, асаблівую ўвагу работнікі МНС надалі ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Яны расказалі пра тое, як гэты просты і даступны прыбор можа выратаваць жыцці і маёмасць. Падкрэслілі важнасць рэгулярнай праверкі працаздольнасці апавяшчальнікаў і іх замены па меры неабходнасці.
– Галоўная задача апавяшчальніка – выявіць дым на ранняй стадыі ўзгарання і падаць гучны гукавы сігнал. Гэта дае вам каштоўны час, каб прачнуцца, ацаніць сітуацыю і прыняць неабходныя меры: эвакуявацца, выклікаць службу выратавання або паспрабаваць патушыць агонь, калі гэта бяспечна, – патлумачылі прадстаўнікі МНС.
Разам з прадуктамі харчавання людзі забіралі з сабой карысныя веды бяспекі. На памяць ім былі ўручаны тэматычныя памяткі з важнымі рэкамендацыямі па бяспецы жыццядзейнасці.