Парад-конкурс "Нашествие снегавікоў" адкрые 28 снежня ў Полацку чараду яркіх масавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Новага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.

Парад-конкурс "Нашествие снегавікоў" адкрые 28 снежня ў Полацку чараду яркіх масавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Новага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.

Незвычайны конкурс адбудзецца на плошчы Свабоды а 16.00. Журы на чале з Дзедам Марозам і Снягуркай, гараджане і госці Полацка выберуць самага крэатыўнага снегавіка, снегавіка-велікана і снегавіка-ліліпута. Таксама ім трэба будзе назваць пераможцаў конкурсу гіганцкіх навагодніх цацак, які праводзіцца ў трох намінацыях: "Сімвал 2019 года", "Традыцыйная цацка" і "Крэатыўная навагодняя цацка". Матэрыял і палёт думкі аўтараў арганізатары не абмяжоўвалі. Галоўная ўмова - вышыня працы не менш за 1,5 м. Ужо вядома, што свае варыянты на конкурс рыхтуюць Полацкі малочны камбінат, в/ч 55719, раённы Дом культуры, установы адукацыі, іншыя прадпрыемствы і арганізацыі раёна.

Па душы гледачам прыйдзецца і вынік конкурсу фотазон "Новы год любімаму гораду!", упэўнены ў райвыканкаме. Маляўнічыя, тэматычныя фотазоны будуць прэзентаваны ў гэты дзень на плошчы Свабоды, а праца казачных герояў падорыць жыхарам і гасцям горада сапраўднае свята.

Пераможцаў творчых спаборніцтваў адзначаць прызамі і дыпломамі. Арганізатарам конкурсаў выступае Полацкі райвыканкам.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)