17 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Жыхар Полацка ледзь не загінуў у шахце будучага калодзежа на сваёй дачы ва Ушацкім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Мужчына, 1962 года нараджэння, апынуўся засыпаны грунтам на дне будучага калодзежа на глыбіні 10 м. Супрацоўнікі Ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, якія прыбылі па трывожным сігнале, выцягнулі пацярпелага на паверхню з дапамогай аварыйна-выратавальнага абсталявання. Дачнік быў шпіталізаваны з дыягназам "сіндром працяглага здушэння" і "агульнае пераахаладжэнне" у Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу, яго стан ацэньваецца як здавальняючы.
Інцыдэнт здарыўся днём 15 кастрычніка на дачным участку пацярпелага ў вёсцы Тэчча, дзе яму дапамагалі ўзводзіць калодзеж калегі адной з будаўнічых арганізацый Наваполацка. -0-
БЕЛТА
Палачанін ледзь не загінуў у шахце будучага калодзежа на сваёй дачы ва Ушацкім раёне
17.10.20110 праглядаў